Итоги недели
23.09 - 27.09.2024
27.09.2024развернутьЗ 23 па 27 верасня ў групе інтэграванага выхавання і навучання прайшоў тэматычны тыдзень пад назвай “Восень. Праца ў сельскай гаспадарцы” .Дзеці малодшага дашкольнага ўзросту на гэтым тыдне размаўлялі пра садавіну і агародніну.
Дзеці пашырылі свае веды аб сельскай гаспадарцы і яе працаўніках. На занятку па развіццю маўлення выхаванцы даведаліся аб сельскагаспадарчых прафесіях ( хлебароб, шафёр, трактарыст, аграном, слесар, жыватнавод і інш.); вучыліся выкарыстоўваць у мове розныя тыпы сказаў ( простыя, складаныя ); адгадвалі загадкі аб сельскагаспадарчых прафесіях з размяшчэннем на дошцы карцінак-адгадак. У час правядзення доследу з раслінамі выявілі неабходнасць іх у вільгаці ( параўноўвалі расліны палітыя і даўно не паліваныя ). Паўтарылі заклічку “Дожджык, дожджык палівай…” Вучыліся выкарыстоўваць простыя і складаныя сказы падчас разважання і расказваня па тэме “Прафесіі на сяле, іх карысць”. З мэтай замацавання ведаў пра поры года гулялі ў дыдактычныя гульні “Калі гэта бывае?”,”Якая пара года?” дзе вучыліся дыферэнцаваць поры года па характэрных прыкметах. На прыкладзе прапанаваных дзецям карцінак у дыдактычнай гульне “Каму што трэба?” вучыліся вызначаць, для чаго гэта прылада працы ( прадавец – хлеб, пекар – мука, трактарыст – трактар і г. д.). З цікавасцю выхаванцы слухалі творы беларускіх паэтаў: “Акраец хлеба” І. Муравейкі, “Верасень” К. Каліны. ; беларускую народную казку “Лёгкі хлеб”. Вучыліся выкарыстоўваць інтанацыйныя сродкі пры расказванні вершаў на беларускай мове ( “Ладачкі – ладкі”, “Яблык”,”На гародзе ў бабулі”).
свернуть